Вы праглядаеце журнал [info]volny_czalaviek

Папярэднія 10

19 Врс 2011

Міндоўг

Адкажыце, кск)!

Апытаньне #1779663
Даступнае: усім, падрабязныя вынікі бачныя: усім, прынялі ўдзел: 23

Ці ёсць сэнс працягваць гэты жж?

Прагляд адказаў
Так, мне будзе цікава чытаць
16 (72.7%)
Не, зараз усе карыстацца Twitter
0 (0.0%)
Не, лепш карыстацца функцыяй мікраблогу ў сац. сетках
0 (0.0%)
Не, усіх цікавяць толькі ўласныя думкі, а твае - не
0 (0.0%)
Хто ты такі)?
6 (27.3%)


З.Ы. Даўнееееенька я тут не быў)
Цэтлікі:

21 Стд 2011

Міндоўг

Дапамога пацярпелым!

Originally posted by [info]arlona at Дапамога пацярпелым!
Распаўсюдзьце, калі ласка, яшчэ раз як найшырэй інфармацыю, адрасаваную для нашых сядзельцаў.

Па дапамогу да нас зьвярнулася каля 300 чалавек, а гэта значыць, што большая палова па нейкай прычыне да офіса на Машэрава,8 яшчэ не дайшла. Дарагія сядзельцы! Калі ласка, не саромцеся і зьвяртайцеся! Інфармацыя з вашых судовых пастановаў і запаўненьне анкетаў аб умовах утрыманьня ў турме патрэбная праваабаронцам. Што тычыцца кампэнсацыі аплаты "за суткі" ды інш. – таксама ня варта саромецца, бо так хацелі людзі, якія ахвяравалі. Калі камусьці з вас асабіста гэтыя грошы непатрэбныя, дык вы зможаце іх пераахвяраваць на якую-небудзь карысную справу (напрыклад, на дапамогу тым, хто сядзіць у КДБ ды іх сваякам).

Таксама запрашаем паглядзець Выставу салідарнасьці, якую валянтэры рыхтавалі для вас. Яна будзе працаваць да канца месяца.

Сябры, калі маеце магчымасьць, пастаўце абвестку таксама ў facebook, вконтакте ды іншыя сацыяльныя сеткі. Дзякуй!

******************************
Паважаны сябра!

Калі ты быў арыштаваны, да цябе ўжываліся рэпрэсіі ў зьвязку з падзеямі 19.12.2010, ты можаш зьвярнуцца па дапамогу ў наступных пытаньнях:

- Грашовая кампэнсацыя аплаты сутак (за ўтрыманьне ў турме), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненьнем, цяжкім становішчам, іншае:

Дапамога вязьням на Ўправе БНФ, г.Менск, пр.Машэрава (былая вул.Варвашэні) д.8, тэл. (017) 284 50 12, (029) 685 52 39, (029) 651 61 27, (029) 378 69 05, з 10:00 да 20:00 у працоўныя дні. Калі вы жывеце па-за Менскам і з паважных прычынаў можаце прыехаць толькі ў выходныя - тэлефануйце на мабільныя нумары.

Пры сабе трэба мець копію пастановы суда аб адміністрацыйным парушэньні, квітанцыю на аплату ўтрыманьня. Калі вы не атрымалі копіі пастановы - трэба ехаць у адпаведны суд, ісьці ў канцылярыю і там яе забраць.

- Юрыдычная дапамога, штрафы, дапамога ў сувязі з крымінальным перасьледам:
Праваабарончы цэнтар “Вясна” (017) 331 08 44, (029) 687 51 29.

- Дапамога пры адлічэньні студэнтаў, юрыдычная і мэдычная дапамога:
ГА “Рух за свабоду” і камітэт “Салідарнасьць”: (017) 280 88 63, (029) 917 96 26, (029) 875 15 42.

- Юрыдычная дапамога па працоўным праве (звальненьні з працы, ціск на працы):
Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП: (017) 292 46 51, (029) 316 97 24.

Таксама глядзі інфармацыю на сайце http://www.help.roh-roh.net

Ганарымся Табой!

06 Стд 2011

Міндоўг

Петиция за освобождение политзаключенных

Originally posted by [info]kilgor_trautt at Петиция за освобождение политзаключенных
Давайте-ка дружно распространим петицию, которую следует нам всем подписать.
Я подписал петицию. А ты?

26 Кст 2010

Міндоўг

Думаю, што

Біблія не можа быць прасцей за квантавую тэорыю гравітацыі

19 Врс 2010

Міндоўг

Аўтарадыё

Калі раптам хто не ведаюе - клёвае радыё, калі вам падабаецца якасная, у тым ліку беларуская, музыка
FM 105.1
Калі ж Вы гэта ведаеце, то нагадваю, што Аўтарадыё можна падтрымаць па тэлефоне
8-902-101-09-09
Больш інфы!

08 Врс 2010

Husouski

(бяз тэмы)

Каханне, пяшчота і шчырая радасць
У сэрцах пануюць усім хваробам на зайздрасць.
Танец марудны, пах яблыкаў печаных
Ты зрабіла вясновым гэты восеньскі вечар

21 Жнв 2010

Міндоўг

Памаліцеся

Калі хто верыць - памаліцеся, калі ласка, за здароўе Валенціны

16 Жнв 2010

Міндоўг

Кіно, якое не штырыць

Ніколі не краналі песні Цоя. Шчыра не разумею ўсёй шуміхі вакол яго імя

14 Жнв 2010

Міндоўг

Боты

Дзе вы набываеце абутак? Ну, як звычайна, недарагі і добры) Пажадана, спартовы. Абышоў сёння мегатопы, цумы-гумы-нямігі, неяк не надта ўразіўся.
Цэтлікі:

27 Чэр 2010

Міндоўг

Мабіла

Хто-небудзь аддае задарма/ прадае стары тэлефон? Галоўнае, каб працоўны быў, без галюноў

Папярэднія 10

Міндоўг

Врс 2011

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com